Генрых Рорэр
Генрых Рорэр (ням.: Heinrich Rohrer; нар. 6 чэрвеня 1933, Букс, Швейцарыя) — швейцарскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1986) (палова прэміі, сумесна з Гердам Бінігам «за вынаходства сканавальнага тунэльнага мікраскопа»; другую палову прэміі атрымаў Эрнст Руска «за працу над электронным мікраскопам».) БіяграфіяПасля заканчэння школы восенню 1951 года Рорэр паступіў у Вышэйшую тэхнічную школу ў Цюрыху на фізічнае аддзяленне. Сярод яго выкладчыкаў былі Вольфганг Паўлі і Паўль Шэрэр. У 1955 г. Рорэр пачынае працаваць над дысертацыяй, на кафедры Ёргена Ольсена, па тэме змены даўжыні звышправаднікоў пры пераходзе ў звышправодны стан, індукаваныя магнітным полем. У 1963 г. Рорэр перайшоў у даследчыя лабараторыі IBM у Рушліконе, дзе ён працаваў над эфектам Кандо і пасля сустрэчы з Гердам Бінігам распрацаваў сумесна з ім сканавальны тунэльны мікраскоп. Зноскі
Спасылкі |