Share to:

 

Джэймс Уотсан Кронін

Джэймс Уотсан Кронін
James Watson Cronin
Амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі
Амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі
Дата нараджэння 29 верасня 1931(1931-09-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня 2016(2016-08-25)[3][4][…] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, вучоны-ядзершчык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера ядзерная фізіка[5]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Samuel King Allison[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэймс Уотсан Кронін (анг. James Watson Cronin; 29 верасня 1931, Чыкага, ЗША — 25 жніўня 2016, Сент-Пол, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1980), сумесна з Валам Логсдэнам Фічам, «за адкрыццё парушэнняў фундаментальных прынцыпаў сіметрыі ў распадзе нейтральных K-мезонаў».

Біяграфія

Нарадзіўся 29 верасня 1931 года ў Чыкага (ЗША). У 1951 годзе скончыў Паўднёвы метадысцкі ўніверсітэт і працягнуў адукацыю ў Чыкагскім універсітэце, дзе ў 1955 г. атрымаў ступень доктара філасофіі. Пасля гэтага ён працаваў у Брукхэвенскай нацыянальнай лабараторыі. З 1958 г. па 1971 г. працаваў у Прынстанскім універсітэце, пасля чаго стаў прафесарам у Чыкагскім універсітэце.

Кронін працаваў над распадам гіперонаў і вытворчасцю мюонаў. Ён вызначыў поўнае эфектыўнае сячэнне рассеяння піонаў на пратоны і ўдасканаліў іскравыя камеру, якую ён першым з фізікаў пачаў ужываць для рэгістрацыі часціц па фатаграфіях іскраў.

Да самай смерці працаваў у галіне фізікі элементарных часціц над эфектам Кроніна.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya