Бертыль Олін
Бертыль Готхард Олін (шведск.: Bertil Gotthard Ohlin; 23 красавіка 1899, Кліпан - 3 жніўня 1979, Валадален) — шведскі эканаміст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1977) «за першапраходны ўклад у тэорыю міжнароднага гандлю і міжнароднага руху капіталу». Атрымаў навуковую ступень па матэматыцы і статыстыцы ў універсітэце Лунда (1917), ступень магістра эканомікі ў Гарвардзе (1923). Доктарскую ступень атрымаў у Стакгольмскім універсітэце. Выкладаў у Капенгагенскім універсітэце і Стакгольмскай школе дзелавой адміністрацыі. Быў членам шведскага парламента, міністрам гандлю, прадстаўніком Швецыі ў Еўрапейскім савеце. Згодна з законам Хекшера-Олін, ва ўмовах свабоднага гандлю дасягаецца раўнавага цэн фактараў вытворчасці ў розных краінах, і, такім чынам, агульная эканамічная раўнавага. У даследаваннях выкарыстаў метад «выдаткі-выпуск». Зноскі
|