Лоўрэнс Клейн
Лоўрэнс Роберт Клейн (англ.: Lawrence Robert Klein; нар.14 верасня 1920, Амаха, штат Небраска) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1980) «за стварэнне эканамічных мадэляў і іх прымяненне да аналізу ваганняў эканомікі і эканамічнай палітыкі». Клейн нарадзіўся ў горадзе Амаха, штат Небраска. Вучыўся ў Каліфарнійскім універсітэце. Доктарскую ступень атрымаў у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. Служыў прафесарам Пенсільванскага і Оксфардскага універсітэтаў; працаваў у Нацыянальным бюро эканамічных даследаванняў (1948—1950), Оксфардскім інстытуце статыстыкі (1954—1958), Брукінгскім інстытуце (1963—1972). Прэзідэнт Эканаметрычнага таварыства (1960). Прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі (1977). Прэзідэнт Міжнароднага атлантычнага эканамічнага таварыства (1989—1990). Узнагароджаны медалямі Дж. Б. Кларка (1959) і В. Лявонцьева «За дасягненні ў эканоміцы» (2006). Навуковыя працы
Зноскі
|