Роберт Салоў
Роберт Мертан Салоў (англ.: Robert Merton Solow; 23 жніўня 1924[1][2], Бруклін, штат Нью-Ёрк — 21 снежня 2023[3], Лексінгтан, Масачусетс) — амерыканскі эканаміст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1987) «за фундаментальныя даследаванні ў вобласці тэорыі эканамічнага росту». БіяграфіяВучыўся ў Гарвардскім (тут жа атрымаў ступень доктара філасофіі) і Калумбійскім універсітэтах. Ветэран Другой сусветнай вайны. Прафесар Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Прэзідэнт Міжнароднай эканамічнай асацыяцыі (1999—2002). Прэзідэнт Эканаметрычнага таварыства (1964). Прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі ў 1979 г. Узнагароджаны медалямі Джона Бейтса Кларка (1961) і В. Лявонцьева «За дасягненні ў эканоміцы» (2006). Лаўрэат прэмій Ф. Сейдмана (1979). (1983) і А. Сміта (1985). Аўтар макраэканамічнай мадэлі, якая ўлічвае ўклад тэхналагічнага параметру ў эканамічны рост, якая вядомая ў эканамічнай тэорыі як «мадэль Салоў». Памёр 21 снежня 2023 года[7]. Зноскі
Спасылкі |