Вяркалы
Вярка́лы[1] (трансліт.: Viarkaly, руск.: Веркалы) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 43 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра, 36 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск-Асіповічы. ГісторыяПад уладай Расійскай імперыіПа пісьмовых крыніцах XIX стагоддзя вядома як сяло Вяркалы (Вяркалле, Вяркальле) Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1880-х гадах згадваецца царква. У 1897 годзе згадваецца хлебазапасны магазін. У пачатку XX стагоддзя згадваецца школа царковнай граматы і маёнтак Вяркалы. Найноўшы час![]() У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў вёска знаходзілася пад польскай уладай. Пасля рэвалюціі 1917 года адкрыта працоўная школа 1-ай ступені, каля 40 вучняў (1922). У пачатку 1930-х гадоў ствараны калгас "Перамога", працавала кузня. З канца чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года акупіравана нямецкімі вайскамі. Да 1 красавіка 1960 года вёска ў складзе Слабадскога сельсавета[2], з 1 красавіка 1960 года да 5 мая 1962 года — у складзе Шацкага сельсавета, пасля — зноў у складзе Слабадскога сельсавета[3]. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавета[4]. Турыстычная інфармацыяСтрачаная спадчына
Насельніцтва![]()
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|