Герб Ірландыі
Герб Ірландыі уяўляе сабой залатую арфу з срэбнымі струнамі на сінім фоне. Арфа доўгі час была геральдычным сімвалам Ірландыі. У сучасным выглядзе герб зацверджаны 9 лістапада 1945. Арфа прызнаецца сімвалам Ірландыі з XIII ст. Яна адлюстроўвалася на ірландскіх манетах пры каралю Джоне і Эдвардзе I. Арфа была прынятая як сімвал новага Каралеўства Ірландыі, утворанным Генрыхам I Ірландскім у 1541. Яна з'явілася на трэцяй чвэрці каралеўскага герба Злучанага Каралеўства пасля аб'яднання Ірландыі, Англіі і Шатландыі пры Якаве I Англійскім 1603 г. Арфа была абраная сімвалам незалежнай Ірландыі. Яна працягвала заставацца дзяржаўнай эмблемай пасля прыняцця канстытуцыі. Выява арфы выкарыстоўваецца на манетах, пашпартах, афіцыйных дакументах дзяржавы, а таксама на пячатках прэзідэнта і ўрада. |