Джэймс Фергусан
Error: No valid link was found at the end of line 4. Джэймс Фергусан (англ.: James Ferguson) — шатландскі астраном і стваральнік прыбораў XVIII стагоддзя[2]. Фергусан нарадзіўся 25 красавіка 1710 у Банфшыры ў прастых людзей: яго бацька, Джон Фергусан (John Ferguson) працаваў і арандаваў невялікі кавалак зямлі, яго маці, Эспет Лобан (Elspet Lobban) гадавала іх шасцярых дзяцей, з якіх Джон быў другім. Згодна з яго аўтабіяграфіяй, ён навучыўся чытаць, слухаючы, як яго бацька вучыць яго старэйшага брата, і дзякуючы нейкай старай жанчыне, да таго, як бацька вырашыў пачаць вучыць яго. Пасля таго, як бацька навучыў яго пісаць, ён быў у сем гадоў на тры месяцы адпраўлены ў школу граматы ў Кейт (Keith). Аднойчы ў дзевяць гадоў, калі ён убачыў, як яго бацька чыніць дзіравы дах з дапамогай рычага, яму ўдалося не толькі зразумець прынцып такой працы, але і распаўсюдзіць яго на кола і паўвось. Адзін з суседзяў паказаў яму кнігу, у якой пацвярджаліся здагадкі Фергусана. У 1720 Фергусан пачаў працаваць, пас авечак да 14 гадоў. Адначасна ён займаўся стварэннем механічных мадэляў з дапамогай такарнага станка і складанага нажа і па начах вывучаў зоркі. Яго настаўнік, Джэймс Глашан (James Glashan), быў прыхільны да гэтых заняткаў, і часцяком вызваляючы хлопчыка пад час іх. У 1728 скончыўся тэрмін дамовы з Глашанам, і Фергусан стаў вучыцца ў доме Томаса Гранта (Thomas Grant). У 1730 годзе, пасля ад'езду Гранта, Фергусан вярнуўся дадому. У гэты перыяд ён стварыў глобус і драўляныя гадзіннікі. У 1734 Фергусан пераехаў у Эдынбург, дзе заняўся партрэтнай мініяцюрай, далей ён пераехаў у Інвернес, і ў 1743 годзе — у Лондан, дзе дажыў да канца жыцця. У лістападзе 1763 ён уступіў у Лонданскае каралеўскае таварыства, распрацоўваў астранамічныя і механічныя мадэлі, з 1748 — чытаў лекцыі па эксперыментальнай філасофіі. У апошнія гады жыцця ён атрымліваў пенсію ў 50 фунтаў стэрлінгаў; памёр ён 17 лістапада 1776 і быў пахаваны ў двары царквы панны Марыі. Мяркуецца, што Джэймс Фергусан быў намаляваны на карціне «Філосаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сістэмы» Джозэфа Райта[1] (у той жа час біёграф Райта, Бенедыкт Нікалсан, сцвярджаў у 1968 годзе, што мадэллю для выкладчыка быў Джон Уайтхёрст[3], у той час як іншы каментатар паказвае на падабенства фігуры з «партрэтам Ісаака Ньютана пэндзля Годфры Кнелера»[4]). У спіс найважнейшых публікацый Фергусана ўваходзяць
Зноскі
|