Фарфоравая фабрыка ЧэлсіФарфоравая мануфактура Чэлсі — першая істотная фарфоравая мануфактура ў Англіі. Узнікла прыкладна ў 1743-45 гадах[1], першыя вырабы выйшлі ў 1745. МінулаеДакументаў таго часу захавалася вельмі мала. Вядома, што яе дырэктарам быў ювелір Нікалас Спрымант. Першыя наборы сталовага посуду, выпушчаныя да 1750 года, былі вельмі шыкоўна аздобленыя і ствараліся на ўзор мейсенскага фарфору і сярэбраных прататыпаў, такіх як салонкі ў форме рэалістычных ракавінаў. З 1760 годзе за ўзор прадукцыі усё часцей прымаецца сеўрскі фарфор. У 1769 мануфактуру набыў Уільям Дасберы, уладальнік фарфоравай фабрыкі Дэрбі, і ў гэты перыяд прадукцыя абодвух фабрык не адрознівалася. «Чэлсійска-дэрбскі перыяд» працягваўся да 1784 года, пасля гэтага мануфактура Чэлсі была разабрана, а яе ліцейныя формы, узоры, супрацоўнікі і мастакі перавезеныя ў Дэрбі. Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|