Share to:

 

Кальварышкі

Кальварышкі. Выбіранне бульбы. Часлаў Манюшка, 1846 г.

Кальва́рышкі — гістарычная мясцовасць Мінска, размяшчалася ў паўночна-заходняй частцы горада на правым беразе ракі Свіслач.

Фальварак Кальварышкі ўзнік побач з Весялоўкай, ягоная назва тлумачыцца як «маленькая Кальварыя».[1]

У 1700 годзе стольнік і падстароста менскі Тэадор Антоні Ваньковіч ахвяраваў Кальварышкі Менскаму кляштару баніфратаў. У той час фальварак налічваў 1 валоку і 15 моргаў ворнай зямлі, а таксама змяшчаў комплекс жылых і гаспадарчых пабудоў[2].

У пачатку XX ст. Кальварышкі былі далучаныя да Весялоўкі[3].

Зноскі

  1. Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. С. 230
  2. Дзянісаў У. Менскі кляштар баніфратаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 291. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  3. Сацукевіч І. І., с. 5.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya