Люк МантаньеЛюк Антуан Мантанье (фр.: Luc Antoine Montagnier; 18 жніўня 1932[1][2][…], Шабры[d], Францыя[5][6][…] — 8 лютага 2022[3][4][…], Нёі-сюр-Сен, Францыя[7][8]) — французскі вірусолаг, кавалер ордэна Ганаровага легіёна, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі 2008 года, якую ён падзяліў з Харальдам цур Хаузенам і Франсуазай Барэ-Сінусі. Разам з Барэ-Сінусі адкрыў ў 1983 годзе рэтравірус ВІЧ, які выклікае сіндром набытага імуннага дэфіцыту ў чалавека. БіяграфіяНарадзіўся 18 жніўня 1932 года ў горадзе Шабры каля Тура ў сям’і бухгалтара. Яго бацька быў энтузіястам навукі і па выхадных займаўся эксперыментаваннямі ў склепе ўласнага дома. Мантанье скончыў каледж Шатэеро і ў 1953 годзе скончыў Універсітэт Пуацье, дзе атрымаў эквівалент бакалаўра ў натуральных навуках. Праз два гады ён скончыў Універсітэт Парыжа са ступенню магістра. Затым ён працаваў асістэнтам на факультэце навук у Сарбоне і выкладаў на кафедры фізіялогіі, дзе ў 1960 годзе абараніў дысертацыю. У тым жа годзе Мантанье атрымаў пасаду ў Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў (CNRS), але вырашыў паехаць у Вялікабрытанію на навуковую стажыроўку, дзе працаваў тры з паловай гады ў Карсхэлтане. Разам з Сандэрсам Мантанье вывучаў вірусную РНК і выявіў, што ў выніку рэплікацыі адналанцуговай РНК можа ўтварацца двухланцуговая. Гэта з’яўляецца неабходным крокам у наступнай адваротнай транскрыпцыі і ўтварэнні ДНК, што дазваляе вірусу ўбудоўвацца ў генны матэрыял клеткі гаспадара. Гэта з’явілася важным адкрыццём вірусалогіі таго часу. З 1963 па 1965 Мантанье працаваў у Інстытуце вірусалогіі ў Глазга (Шатландыя) з Янам Мак-Ферсанам, дзе ў 1964 годзе выявіў, што агар, гелепадобны эктракт з чырвоных водарасцей, з’яўляецца выдатным субстратам для культывавання ракавых клетак. Гэтая методыка стала класічнай у даследаваннях анкагенаў і клетачнай трансфармацыі. У 1965—1972 гадах Мантанье быў дырэктарам лабараторыі ў Інстытуце радыя (цяпер Інстытут Кюры). У 1972 годзе ён заснаваў і стаў дырэктарам аддзела віруснай анкалогіі ў Інстытуце Пастэра. Асноўным навуковым напрамкам Мантанье стала даследаванне рэтравірусаў як патэнцыйнай прычыны развіцця рака. Рэтравірусы, якія ўтрымліваюць сваю генетычную інфармацыю ў выглядзе РНК, утрымліваюць фермент зваротную транскрыптазу, якая сінтэзуе ДНК з РНК. Гэта дазваляе вірусу ўбудоўвацца ў клетку гаспадара, але для ўласнага размнажэння вірус прымушае клетку гаспадара праліферыроваць, выклікаючы ўтварэнне злаякаснай пухліны. Акрамя гэтага, Мантанье ў супрацоўніцтве з Эдвардам дэ Меерам і Жаклін дэ Меер вылучыў іРНК інтэрферону, які з’яўляецца першым процівірусным бар’ерам арганізма. У далейшым гэта дазволіла пракланаваць гены інтэрферонаў і атрымаць іх у колькасцi, дастатковай для іх даследавання. У 1983 годзе Мантанье і калегі апублікавалі працу, у якой расшыфравалі новы вірус, названы імі LAV («вірус, асацыяваны з лімфадэнапатыяй»), пазней названы HIV (ВІЧ). За гэта Мантанье і яго калега Барэ-Сінусі ў 2008 годзе атрымалі Нобелеўскую прэмію па медыцыне. Аднак гэта прысуджэнне выклікала рознагалоссі ў навуковай супольнасці, бо адначасова і незалежна з французскай групай вірус быў адкрыты амерыканцам Робертам Гало. Памёр 8 лютага 2022 года[26]. Зноскі
|