Роберт Джэфры Эдвардс
Роберт Джэфры Эдвардс (англ.: Robert Geoffrey Edwards, 27 верасня 1925, Манчэстэр — 10 красавіка 2013) — брытанскі навуковец-фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2010) з фармулёўкай «за распрацоўку тэхналогіі штучнага апладнення». БіяграфіяНарадзіўся ў 1925 годзе ў Манчэстэры, Англія. Пасля заканчэння сярэдняй школы служыў у брытанскай арміі. Браў удзел у Другой сусветнай вайне. Пасля дэмабілізацыі вучыўся ў Бангорскім універсітэце.(горад Бангор, графства Гвінед, Паўночны Уэльс), затым — у Эдынбургскім універсітэце. У 1955 годзе атрымаў званне доктара філасофіі за дысертацыйную працу ў галіне эмбрыёнаў развіцця мышэй. З 1958 года працуе ў Нацыянальным інстытуце медыцынскіх даследаванняў у Лондане, дзе ініцыяваў вывучэнне праблемы чалавечага апладнення. У 1963 годзе пераязджае ў Кембрыдж. Там сумесна з Патрыкам Стэпта адкрывае першы ў свеце цэнтр экстракарпаральнага апладнення. Зноскі
Спасылкі
|