Мод Вялікабрытанская
Мод Уэльская (англ.: Maud of Wales; поўнае імя англ.: Maud Charlotte Mary Victoria; 26 лістапада 1869 — 20 лістапада 1938) — першая за 600 гадоў каралева Нарвегіі як самастойнай дзяржавы, малодшая дачка брытанскага караля Эдуарда VII і Аляксандры Дацкай, жонка нарвежскага караля Хокана VII. Стрыечная сястра Мікалая II. Яе імем названы карабель Амундсена і вялікая частка Антарктыды. БіяграфіяНарадзілася ў Мальбара-хаусе. У дзяцінстве ёй далі мянушку Гары за свавольства і хлапечыя замашкі. У суправаджэнні маці і сясцёр яна падарожнічала на лайнерах у Міжземнае мора і ў Нарвегію. 22 ліпеня 1896 года ў прысутнасці бабулі, каралевы Вікторыі, у Букінгемскім палацы ажанілася са стрыечным братам — дацкім прынцам Карлам. Яны жылі ў сядзібе Эплтан-хаус пры Сандрынгемскім палацы. Там у іх нарадзіўся адзіны сын — прынц Аляксандр (будучы Улаф V). Пасля скасавання нарвежскім стортынгам векавой шведска-нарвежскай уніі прынц Карл Дацкі быў абраны нарвежскім манархам пад імем Хокана VII. Каранацыя караля Хокана і каралевы Мод адбылася ў Нідароскім саборы 22 чэрвеня 1906 года. Каралева імкнулася асвоіцца ў сваёй новай краіне і нават захапілася лыжнымі гонкамі, але ўсё ж часта наведвала родную Брытанію. Увесну 1937 года яна паехала ў Лондан на каранацыю Георга VI і ў Нарвегію ўжо не вярнулася. Пахавана ў замку Акерсхус, пасля побач з ёй быў пахаваны і яе муж Хокан VII. Зноскі
Спасылкі
|