Станіслаў Адамавіч Мертэнс
Станіслаў Адамавіч Мертэнс (польск.: Stanisław Mertens, партыйны псеўданім Стэфан Скульскі (польск.: Stefan Skulski); 3 мая 1892, Лодзь — 21 верасня 1937, Масква) — камуністычны палітычны дзеяч Польшчы і Заходняй Беларусі. БіяграфіяЧлен партыі Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ) з 1909 года. Вёў рэвалюцыйную дзейнасць у Варшаве, Лодзі, Калішы. У 1913—1914 гадах зняволены ў турму. У 1918 годзе старшыня павятовага камітэта РКП(б) і ЧК у Мсціславе Магілёўскай губерні. Дэлегат I з’езда КП(б)Б, на якім была абвешчана Савецкая Беларусь. У 1919 годзе ў Чырвонай Арміі, камандзір батальён, камісар брыгады. У 1920 годзе намеснік старшыні Смаленскага губернскага выканаўчага камітэта і член губернскага выканаўчага камітэта РКП(б). Пазней у Часовым польскім рэвалюцыйным камітэце ў Беластоку, старшыня Навагрудскага рэвалюцыйнага камітэта. Пасля другога абвяшчэння незалежнасці Беларускай ССР (31 ліпеня 1920) у Менску. У 1921 годзе народны камісар унутраных спраў і член калегіі ЧК Беларускай ССР, член ЦБ КП(б)Б, член Прэзідыума ЦВК БССР. Член КПП з 1921 года, член РКП(б) з 1928 года. З канца 1921 года на нелегальнай рабоце ў Польшчы. У 1922—1923 гадах узначальваў Лодзінскі, Дамброўскі акруговыя камітэты КПП. Адзін з арганізатараў КПЗБ і Менскай школы КПЗБ. У 1923—1925 гадах упаўнаважаны ЦК КПП пры ЦК КПЗБ. У кастрычніку 1925 года зняволены польскімі ўладамі. У выніку абмену палітычнымі зняволеным са студзеня 1928 года ў СССР. Дэлегат IV—VII кангрэсаў Камінтэрна. Удзельнік I і II канферэнцый, II з’езда КПЗБ. Член ЦК КПП у 1923—1927 гадах і з 1931 года. Член Палітычнага бюро ЦК КПП у 1923—1925 гадах і ў 1935 годзе. Член Бюро ЦК КПЗБ і яго прадстаўнік пры ЦК КП(б)Б у 1934—1935 гадах. Аўтар многіх дакументаў КПЗБ, брашур і артыкулаў. У 1935 годзе пад рэдакцыяй Станіслава Мертэнса выдадзены зборнік артыкулаў «Палітычныя партыі ў Польшчы, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне». Трапляў пад крытыку ў час палітычных рэпрэсій у СССР. Арыштаваны 21 ліпеня 1937 года ў Маскве, 21 верасня 1937 года Вярхоўнай калегіяй Вярхоўнага суда СССР асуджаны за «ўдзел у антысавецкай арганізацыі» да расстрэлу, прысуд выкананы ў той жа дзень[1][2]. Крэміраваны ў крэматорыі на Данскіх могілках, прах пахаваны ананімна (цяпер магіла № 1 на Новых Данскіх могілках). Пасмяротна рэабілітаваны 12 лістапада 1955 года пастановай Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР. Бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура
|