Сюдзі Накамура
Сюдзі Накамура (нар. 22 мая 1954) — японскі і амерыканскі фізік, вынаходнік сіняга святлодыёда, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2014), у цяперашні час працуе ў Каліфарнійскім універсітэце ў Санта-Барбары (ЗША). БіяграфіяУ 1977 годзе скончыў універсітэт Такусіма па спецыяльнасці інжынер-электронік. У 1979 годзе абараніў званне магістра па гэтай жа спецыяльнасці. У 1979 годзе прыняты на працу ў «Nichia Chemical Industries» у г. Такусіма. У 1993 годзе вырабіў першыя святлодыёды сіняга колеру свячэння высокай яркасці на базе нітрыду галію. У 1994 годзе атрымаў ступень доктара тэхнічных навук універсітэта Такусіма. У 1999 годзе пакінуў карпарацыю Nichia і атрымаў пасаду прафесара ў Каліфарнійскім універсітэце ў Санта-Барбары.
Information related to Сюдзі Накамура |