Эрык Алін Корнел
Эрык Алін Корнел (англ.: Eric Allin Cornell; нар. 19 снежня 1961 г., Апала-Альта, штат Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2001), сумесна з Вольфгангам Кетэрле і Карлам Віманам «за эксперыментальнае назіранне бозэ-эйнштэйнаўскай кандэнсацыі ў разрэджаных газах атамаў шчолачных металаў і за першыя фундаментальныя даследаванні уласцівасцяў такіх кандэнсатаў». БіяграфіяЭрык Корнел нарадзіўся ў сям’і прафесара будаўнічых навук у МТІ і настаўніцы англійскай мовы. Вывучаў фізіку ў Стэнфардскім універсітэце і, пасля атрымання ў МТІ у 1985 г. дыплома, працаваў у Кембрыджы — горад, у якім ён жыў з двух гадоў. Працаваў у групе Дэйва Прытчарда над вызначэннем масы 3He і 3H. У 1990 г. абараніў дысертацыю. Корнел падаў заяўку на месца постдокаў у групу Дэйва Вінеланда ў NIST, аднак не атрымаў адабрэння. Замест гэтага яго парэкамендавалі ў групу Карла Віма, які працаваў у NIST ў горадзе Боўлдэр (штат Каларада). Пасля заканчэння двухгадовай постдокаўскай стыпендыі ён застаўся там працаваць асістэнтам прафесара. У 1995 г. становіцца прафесарам, з 1994 г. з’яўляецца членам NIST. У 1995 г. Корнел ажаніўся з Цэлестай Ландры, з якой быў знаёмы больш за 10 гадоў, яшчэ ў Стэнфардзе. У іх дзве дачкі — Эліза і Сафія. У 2004 г. яму ампутавалі левую руку з прычыны заражэння фасцыітысам. У 2006 г. ён зноў прыступіў да працы. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|