Шырын Эбадзі
Шырын Эбадзі (перс. شیرین عبادی — Širin Ebâdi нар. 21 чэрвеня 1947[1][2][…], Хамадан) — іранская праваабаронца і юрыст, лаўрэат прэміі памяці прафесара Таролфа Рафто (2001), лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2003) «за ўклад у развіццё дэмакратыі і барацьбу за правы чалавека, асабліва жанчын і дзяцей у Іране». Праваабарончая дзейнасцьУ 1990-я гг. Эбадзі атрымала магчымасць выкладаць у Тэгеранскім універсітэце. Яна адыграла важную ролю ва ўзмацненні ўмерана-ліберальных тэндэнцый у іранскім грамадстве канца 1990-х, а яе агітацыя за павелічэнне ролі жанчын у іранскім грамадскім жыцці стала важным фактарам у перамозе Махамеда Хатамі на прэзідэнцкіх выбарах 1997 года. У якасці адваката Эбадзі ўдзельнічала ў шэрагу найважнейшых судовых працэсаў у Іране 1990-х. У прыватнасці, яна прадстаўляла інтарэсы сем’яў загінулых іранскіх інтэлектуалаў, якія прытрымліваўся апазіцыйных поглядаў. Падчас аднаго з гэтых працэсаў у 2000 годзе Эбадзі апублікавала відэазапіс паказанняў Аміра Фархада Ібрахіма, які сведчыў аб заказах на забойствы палітыкаў з атачэння прэзідэнта Хатамі. За раскрыццё гэтых паказанняў Эбадзі была прысуджана да 5 гадоў турмы (пазней прысуд быў адменены). Акрамя таго, Эбадзі вяла шэраг спраў з нагоды забароны іранскіх газет, абараняла пераследуемых у Іране прыхільнікаў рэлігіі бахаі. Зноскі
|