Тавакуль Карман
Тавакуль Карман (араб. توكل كرمان, таксама Тавакель; нар. 7 лютага 1979[1][2][…], Таіз[3]) — еменская праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2011) сумесна з Леймай Гбові і Элен Джонсан-Серліф «за негвалтоўную барацьбу за бяспеку жанчын і за правы жанчын на паўнапраўны ўдзел у пабудове міру». БіяграфіяТавакуль Карман нарадзілася 7 лютага 1979 у еменскай горадзе Таіз. У 2005 годзе яна стварыла праваабарончы рух «Жанчыны журналісты без кайданоў», мэтай якога з'яўляецца абарона правоў чалавека, у асаблівасці права на свабоду перакананняў і на свабодны іх выраз і дэмакратычных правоў. Па сцвярджэнні Карман, яна атрымлівала ад уладаў пагрозы па тэлефоне і па пошце з-за яе адмовы прыняць адхіленне заяўкі руху на стварэнне афіцыйнай газеты і радыёстанцыі. З 2007 па 2010 гг. Карман неаднаразова арганізоўвала акцыі пратэсту і сядзячыя дэманстрацыі на Плошчы Свабоды ў Сане перад будынкам урада. Карман неаднаразова падвяргалася палітычным пераследам за сваю актыўную пазіцыю па прасоўванню дэмакратыі. Так, у студзені 2011 года яна на кароткі тэрмін была арыштаваная за нібыта вядучую ролю ў арганізацыі незаконных пратэстаў і падбухторванні да беспарадкаў у Емене. Зноскі
|