Эўген Кап
Э́ўген Кап (эст.: Eugen Kapp; 26 мая 1908, г. Астрахань, Расійская імперыя — 29 лістапада 1996, Талін, Эстонія) — эстонскі кампазітар, педагог. Народны артыст СССР (1956). Герой Сацыялістычнай Працы (1978). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1949, 1952), Дзяржаўнай прэміі Эстоніі (1948, 1950, 1977). БіяграфіяЭўген Кап нарадзіўся 13 (26) мая 1908 года ў Астрахані (цяпер у Расіі) у сям’і эстонскага кампазітара, дырэктара Астраханскага музычнага вучылішча А. Капа. У дзяцінстве вучыўся ігры на фартэпіяна ў А. Вяпрыцкай у Астраханскім музычным вучылішчы, рабіў спробы складаць музыку. У 1920 годзе сям’я пераехала ў Талін. У 1922—1926 гадах вучыўся ў Талінскай кансерваторыі (цяпер Эстонская акадэмія музыкі і тэатра) у П. Рамуля і А. Г. Лембы па класе фартэпіяна, а ў 1926—1931 гадах — у свайго бацькі па класе кампазіцыі. У пачатку 1930-х гадоў працаваў у Таварыстве рабочай музыкі ў Таліне, з 1938 — член упраўлення. Да 1935 года даваў урокі музыкі. З 1935 года асістэнт па класе тэорыі музыкі, з 1944 выкладчык Талінскай кансерваторыі, з 1947 года прафесар. У 1952—1965 гадах рэктар кансерваторыі. Сярод вучняў выдатныя эстонскія кампазітары, у тым ліку Эйна Тамберг, Хілар Карэва, Хейна Лемік, Генадзь Падэльскі, В. Ліпанд. У час вайны арганізаваў у Яраслаўлі эстонскія мастацкія ансамблі. Сачыненні Э. Капа рэгулярна ўваходзілі ў праграмы традыцыйных Эстонскіх свят песні. У 1944—1966 гадах Старшыня ўпраўлення Саюза кампазітараў Эстонскай ССР. З 1947 года член УКП(б). З 1948 года член ўпраўлення Саюза кампазітараў СССР. У 1951—1961 гадах член ЦК КП Эстонскай ССР. У 1954—1962 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 4—5 скліканняў. Эўген Кап памёр 29 кастрычніка 1996 года ў Таліне. Пахаваны на Лясных могілках. ТворчасцьАўтар першых эстонскай савецкай оперы «Агні помсты» (паст. 1945) і балета «Калевіпоэг» (паст. 1948). З інш. твораў: оперы «Пясняр свабоды» (паст. 1950), «Рэмбрант» (паст. 1975), «Зімовая казка» (дзіцячая, паст. 1958), балет «Золатапапрадухі» (дзіцячы, паст. 1956); араторыя «Эрнст Тэльман» (1977); кантаты; З сімфоніі (1942—1964), 6 сюіт і 4 уверцюры для сімфанічнага аркестра; канцэрты для фартэпіяна (1970), флейты (1976), канцэрціна для скрыпкі (1973), флейты (1965) з аркестрам; камерна- інструментальныя творы; харавыя і сольныя песні; музыка да кінафільмаў. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
Эўген Кап на сайце «Героі краіны» |