Жыццё іншых
«Жыццё іншых» (ням.: Das Leben der Anderen) — нямецкі драматычны фільм 2006 года[16], дэбют сцэнарыста і кінарэжысёра Флорыяна Хенкеля фон Донэрсмарка. Фільм паказвае жыццё ў ГДР. Адмысловая служба Штазі жорстка кантралюе жыццё грамадзян і асабліва культурных дзеячоў. Прэм’ера фільма адбылася 15 сакавіка 2006 года ў Берліне[17]. У гэты самы час кінасцэнарый фільма быў надрукаваны нямецкім выдавецкім домам «Suhrkamp Verlag ». Фільм атрымаў намінацыю на прэмію «Залаты глобус» і стаў лаўрэатам прэміі «Оскар» 2007 года ў катэгорыі «Найлепшы фільм на замежнай мове». Раней, у Германіі, фільм атрымаў сем «Нямецкіх кінапрэмій», у тым ліку ў катэгорыях «Найлепшы фільм», «Найлепшы рэжысёр», «Найлепшы сцэнарый», «Найлепшы акцёр» і «Найлепшы акцёр другога плана». Фільм быў прадстаўлены ў 11 намінацыях, і тым самым усталяваў новы рэкорд па колькасці намінацый на галоўную кінапрэмію Германіі. Касавыя зборы кінастужкі склалі больш за 77 млн. долараў пры бюджэце ў 2 млн. долараў[18]. СюжэтУсходні Берлін, 1984 год. Адмысловая служба Штазі жорстка кантралюе жыццё грамадзян. Фанатычнаму агенту капітану Герду Візлеру прапануюць сачыць за драматургам Драйманам і ягонай сяброўкай. Аперацыя праходзіць пад пільным кантролем найвышэйшых палітычных колаў. Выкананне задання абяцае кар’ерны ўзлёт. Але заглыбіўшыся ў чужое жыццё, Візлер змяняецца сам. Шэры вінцік сістэмы сам становіцца чалавекам. Аднак рэпрэсіўную машыну ўжо не спыніць… Акцёрскі склад
Саўндтрэк
Музычнае суправаджэнне да фільма напісалі кампазітары Габрыэль Ярэд і Стэфан Муша. Саўндтрэк быў выпушчаны 5 лютага 2007 года лэйблам Varèse Sarabande. Усе кампазіцыі ў саўндтрэку выконвае Пражскі філарманічны аркестр , дырыжор — Адам Клеменс[20].
ВыхадПрэм’ера фільма адбылася 15 сакавіка 2006 года ў Берліне. Карціна дэманстравалася на міжнародных кінафестывалях у Лакарна (6 жніўня), Тэльюрайдзе (3 верасня), Таронта (7 верасня), Хельсінках (17 верасня), Севільі (5 лістапада)[17]. УзнагародыПаводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 80 кінаўзнагародамі і яшчэ 37 намінацыямі[21]. Сярод іх 7 «Нямецкіх кінапрэмій», 3 «Еўрапейскія кінапрэміі», па адной прэміі «BAFTA», «Сезар» і «Оскар».
Крыніцы
Спасылкі
|