Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Дыега
Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Дыега (англ.: University of California, San Diego) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Сан-Дыега ў штаце Каліфорнія, ЗША. Агульная характарыстыкаЗаснаваны ў 1960 годзе побач з раней існуючым інстытутам акіянаграфіі, Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Дыега з'яўляецца самай паўднёвай з 10 ўстаноў сістэмы Каліфарнійскага ўніверсітэта і прапануе больш за 200 праграм вышэйшай адукацыі, у якіх навучаюцца 33 тысячы будучых бакалаўраў і амаль 10 тысяч магістраў. Універсітэт займае 881 га недалёка ад узбярэжжа Ціхага акіяна, а галоўны кампус размяшчаецца прыкладна на 466 га. Універсітэт складаецца з 12 прафесійных школ, а таксама 8 студэнцкіх каледжаў-інтэрнатаў. Ва ўніверсітэце працуюць 19 даследчых падраздзяленняў, а таксама 8 даследчых падраздзяленняў Школы медыцыны, шэсць даследчых цэнтраў у Інстытуце акіянаграфіі і інш. Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Дыега таксама цесна звязаны з некалькімі рэгіянальнымі даследчыцкімі цэнтрамі. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Нацыянальны навуковы фонд ЗША паставіў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Дыега на 7-е месца сярод амерыканскіх універсітэтаў па выдатках на даследаванні і распрацоўкі ў 2021 годзе з 1,42 мільярда долараў. Універсітэт уваходзіць у так званую Грамадскую Лігу плюшчу. Выкладчыкі, даследчыкі і выпускнікі Каліфарнійскага універсітэта ў Сан-Дыега атрымалі 27 Нобелеўскіх прэмій, а таксама 3 медалі Філдса, 8 нацыянальных медалёў навукі, 8 стыпендый Макартура і 3 Пулітцэраўскія прэміі. Акрамя таго, з цяперашніх выкладчыкаў 29 былі абраны ў Нацыянальную інжынерную акадэмію ЗША, 70 — у Нацыянальную акадэмію навук ЗША і 110 — у Амерыканскую акадэмію мастацтваў і навук. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|