Share to:

 

Універсітэт імя У. М. Райса

Універсітэт імя У. М. Райса
англ.: William Marsh Rice University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: William Marsh Rice University
Заснаваны 1912
Студэнты 7 643[1] і 7 956[2]
Краіна
Размяшчэнне Х’юстан, Тэхас, ЗША
Сайт rice.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт імя У. М. Райса (англ.: William Marsh Rice University) — амерыканская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Х’юстан у штаце Тэхас, ЗША.

Агульная характарыстыка

Адкрыты ў 1912 годзе як Інстытут імя У. М. Райса і названы ў гонар Уільяма Марша Райса — бізнесмена, які завяшчаў усю сваю маёмасць на заснаванне вучэльні. Універсітэт знаходзіцца на кампусе плошчай 120 га, прылеглым да Х’юстанскага музейнага раёна і Тэхаскага медыцынскага цэнтра. Ён з'яўляецца сябрам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў з 1985 года і класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Сярод выпускнікоў універсітэта тры лаўрэаты Нобелеўскай прэміі.

Структура

  • Школа інжынерыі
  • Школа бізнесу
  • Школа архітэктуры
  • Школа гуманітарных навук
  • Школа сацыяльных навук
  • Школа музыкі
  • Школа прыродазнаўчых навук
  • Школа бесперапыннага навучання

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya