Чыкагскі ўніверсітэт
Чыкагскі ўніверсітэт (англ.: University of Chicago) — прыватны ўніверсітэт у ЗША, заснаваны амерыканскім баптысцкім таварыствам дзякуючы ахвяраванням Джона Ракфелера ў 1890 годзе. Шырока вядомы як адзін з лепшых універсітэтаў свету. Да яго так ці інакш адносяцца 79 нобелеўскіх лаўрэатаў (трэцяе месца ў свеце пасля Калумбійскага ўніверсітэта). Асабліва вядомыя чыкагскія фізікі, эканамісты, сацыёлагі і юрысты. Не варта блытаць University of Chicago з University of Illinois at Chicago (UIC), дзяржаўным універсітэтам, што знаходзіцца ў тым жа горадзе. Чыкагскі ўніверсітэт размешчаны ў Гайд-парку. Першым рэктарам універсітэта стаў Уільям Рэйн Харпер. Універсітэт займае 211 акраў зямлі і ўключае 243 будынка. БібліятэкаПры Універсітэце Чыкага пабудавана бібліятэка, кошт збудавання якой складае 81 мільён долараў[1]. Вядомыя выпускнікі
Вядомыя выкладчыкі
Зноскі
|