Прынстанскі ўніверсітэт
Прынстанскі ўніверсітэт (англ.: Princeton University) — прыватны ўніверсітэт, адзін з найстарэйшых і самых вядомых універсітэтаў у ЗША. Уваходзіць у Лігу плюшчу і з'яўляецца адной з самых прэстыжных ВНУ краіны. Знаходзіцца ў горадзе Прынстан, штат Нью-Джэрсі. ГісторыяЗаснаваны ў 1746 годзе як Каледж Нью-Джэрсі (анг. College of New Jersey). Стаў чацвёртым каледжам брытанскіх паўночнаамерыканскіх калоній. Першыя заняткі праходзілі ў доме заснавальніка ўніверсітэта святара Джонатана Дзікінсана ў горадзе Нью-Брансуік. Пераехаў у горад Прынстан у 1756 годзе. Прынстан згуляў прыкметную ролю ў падзеях Амерыканскай рэвалюцыі: подпіс яго рэктара Джона Уізерспуна стаіць пад Дэкларацыяй незалежнасці; шостая частка ўдзельнікаў Канстытуцыйнага канвента былі выпускнікамі Прынстана. У 1877 годзе была заснавана магістратура. Выпускны клас 1879 (часткай якога быў будучы прэзідэнт ЗША Вудра Вільсан) падарыў універсітэту скульптуры двух ільвоў, якія стаялі ля ўваходу ў Насау-Хол да 1911 года, калі былі замененыя на бронзавыя скульптуры тыграў. У 1896 годзе Прынстан атрымаў статус універсітэта, а ў 1902 годзе яго рэктарам стаў Вудра Вільсан, які паспрыяў таму, што ўніверсітэт мае сёння такі аўтарытэт. У 1969 годзе Прынстанскі ўніверсітэт упершыню адкрыў дзверы студэнтам-жанчынам. Выбітныя выпускнікі і выкладчыкі
Зноскі
Спасылкі
|