ЛітаральЛітара́ль, літаральная зона (ад лац.: litoralis — берагавы, прыбярэжны) — прыбярэжная частка дна вадаёма, якая падвяргаецца ўздзеянню хваль[1], частка марскога дна, якая затапляецца ў час прыліваў і асушаецца ў час адліваў[2]. Адзін з марфалагічных элементаў азёрнай чашы[1]. Часам пад літараллю разумеюць падводную тэрасу або спадзістую берагавую водмель, верхняя частка якой утвараецца ў выніку абразіі, а ніжняя — накаплення рэшткаў ад разбурэння берага на мяжы затухання хваль[1]. Вадаёмы БеларусіУ вадаёмах Беларусі літаральная зона звычайна распасціраецца да глыбіні 2 м і мае нахіл да 2 градусаў. Шырыня літаралі ў глыбокіх і, часцей, невялікіх азёрах (Доўгае, Глубля, Рака) ад 1—2 да 10—20 метраў. У катлавінах вялікіх азёр (Нарач, Дрывяты, Снуды) дасягае 100—400 м і займае да 30 % плошчы. Звычайна літараль зарастае воднай расліннасцю і з'яўляецца мяжой паласы зараснікаў трыснягу і чароту. У літаральнай зоне ствараюцца спрыяльныя ўмовы для жыццядзейнасці жывых арганізмаў, нерасту і кармлення рыбы. Зноскі
Літаратура
|