Субтрапічны лесСубтрапічны лес (Subtropical evergreen forest) — лес, распаўсюджаны ў субтрапічных паясах. Падпадзяляюцца на падзоны гемігілей, мусонных змешаных лясоў і міжземнаморскіх летнясухіх лясоў і хмызнякоў. У субтрапічных лясах Міжземнамор’я пераважаюць зараснікі жорсткалістяныx вечназялёных хмызнякоў і невысокіх дрэў. Дрэвы стаяць рэдка, а паміж імі буйна развіваюцца розныя травы і хмызнякі. Тут растуць ядлоўцы, высакародны лаўр, сунічнае дрэва, якое штогод скідае кару, дзікія масліны, пяшчотны мірт, ружы.[1]) Субтрапічны клімат Міжземнамор’я — сухі, ападкі ў выглядзе дажджу выпадаюць зімой, нават слабыя маразы здараюцца вельмі рэдка, лета засушлівае і спякотнае. Мусонныя змешаныя лясы развіваюцца ва ўмовах цёплага клімату з выразным чаргаваннем сухога зімовага і вільготнага гадовага сезонаў. Гемігілей распаўсюджаныя ў раёнах з залішнім увільгатненнем на працягу ўсяго года (паўднёвы ўсход ЗША, поўдзень Бразільскага пласкагор’я, паўднёвы ўсход Афрыкі, Паўночны востраў Новай Зеландыі) [2] субтропікаў на ўсходніх ускраінах мацерыкоў характарызуюцца больш вільготным кліматам. Атмасферныя ападкі выпадаюць нераўнамерна, але дажджоў бывае больш летам. Гэта значыць у той час, калі расліннасць асабліва мае патрэбу ў вільгаці. Тут пераважаюць густыя вільготныя лясы з вечназялёных дубоў, магнолій, камфоравага лаўра. Шматлікія ліяны, зараснікі высокіх бамбукаў і розныя хмызнякі ўзмацняюць своеасаблівасць вільготнага субтрапічнага лесу. Ад вільготных трапічных лясоў субтрапічны лес адрозніваецца меншай краявіднай разнастайнасцю, памяншэннем колькасці эпіфітаў і ліян, а таксама з’яўленнем у дрэвастою іглічнай, дрэвападобнай папараці. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|