Акіра Судзукі
Акіра Судзукі (яп.: 鈴木 章 нар. 12 верасня 1930[1][2][…], Mukawa[d], прэфектура Хакайда, Японія) — японскі хімік, які адкрыў рэакцыю Судзукі. Нобелеўскі лаўрэат па хіміі за 2010 год[5]. У яго гонар быў названы астэроід (87312) Акірасудзукі . БіяграфіяНарадзіўся 12 верасня 1930 года ў пасёлку Мукава, на востраве Хакайда. Навучаўся ва Універсітэце Хакайда і пасля яго заканчэння ў 1954 годзе застаўся ў аспірантуры. У 1959 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі па хіміі. Пасля атрымання ступені працаваў асістэнт-прафесарам там жа. У 1961 годзе атрымаў пасаду дацэнт-прафесара. З 1963 па 1965 год працаваў пастдокам у Герберта Браўна ва ўніверсітэце Пердзью, пасля чаго вярнуўся ва ўніверсітэт Хакайда на пасаду поўнага прафесара. У 1994 годзе выйшаў на пенсію ва ўніверсітэце Хакайда, але працягнуў працаваць на пасадзе поўнага прафесара ва Універсітэце навукі Акаямы (1994—1995) і Універсітэце навукі і мастацтваў Курасікі (1995—2002), якія з’яўляюцца прыватнымі японскімі універсітэтамі. Быў віцэ-прэзідэнтам і дырэктарам Японскага хімічнага таварыства. Навуковыя дасягненніПад кіраўніцтвам Герберта Браўна ва Універсітэце Пердзью Акіра Судзукі займаўся праблемамі сінтэзу і выкарыстання борарганічных злучэнняў. Па вяртанні ў Японію ён працягнуў гэтыя заняткі і дасягнуў прыкметных поспехаў, вядомых па ўсім свеце. Яго праца 1979 года па рэакцыях крос-спалучэньня ў сінтэзе борарганічных злучэнняў з выкарыстаннем паладыявага каталізатара дала пачатак вялікаму падзелу сучаснай металаарганічнай хіміі. Гэта рэакцыя носіць цяпер імя Судзукі, а за яе адкрыццё навуковец быў у 2010 годзе ўзнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па хіміі. Аўтар і сааўтар 341-го навуковага артыкула ў рэцэнзуемых часопісах. Узнагароды
Сяброўства ў навуковых таварыствах
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |