Марыя Ласкарына
Марыя Ласкарына (* 1206, Нікея, цяпер Ізнік, глей Бурса, Турцыя — 24 чэрвеня ці 16 ліпеня 1270, Эстэргам, Венгрыя) — нікейская прынцэса і венгерская каралева, жонка Белы IV. БіяграфіяМарыя Ласкарына была дачкой імператара Нікейскай імперыі ў 1204—1221 гадах Феадора I Ласкарыса і яго жонкі Ганны Ангеліны (дачкі візантыйскага ўзурпатара Аляксея III Ангела). Унучка імператара Візантыі Аляксея III Ангела. Старэйшая сястра Ірыны Ласкарына, муж якой Іаан III Дука Ватац атрымаў у спадчыну нікейскі прастол. У 1218 годзе з мэтай замацавання венгерска-візантыйскага саюза адбыўся шлюб Марыі Ласкарыны з каралевічам Белай. Тым часам маладым было па 12 гадоў. У кастрычніку 1235 адбылася каранацыя Белы IV і Марыі, якія разым пражылі 35 гадоў. Бела IV памёр 26 мая 1270. Марыя Ласкарына перажыла мужа на два месяца. Пахавана ў касцёле дамініканак, пабудаваным для яе дачкой Святой Маргарытай Венгерскай. Шлюб і дзеціУ шлюбе з Белай IV мела 10 дзяцей:
З 10 дзяцей караля Белы IV і Марыі дзве дачкі прылічаны да ліку каталіцкіх святых і адна — да ліку блажэнных. Зноскі
Спасылкі |