Уборкі (прадмесце)Убо́ркі, прадмесце Убо́ркі — гістарычная мясцовасць Мінска, размешчаная на поўдзень ад Віленскага вакзала (цяперашні Мінск-Пасажырскі) абапал палатна Маскоўска-Брэсцкай чыгункі і далей да скрыжавання Новазахар’еўскай (Маскоўскай вуліцы) і Койданаўскага шляху. Гістарычныя Уборкі — раён сучасных вуліц Магілёўскай — Вакзальнай — Рабкораўскай — Талстога і іншых. Гэтыя вуліцы паўсталі ў канцы XIX — пачатку XX ст. у сувязі з пракладкай чыгуначнай лініі і будаўніцтвам двух вакзалаў[1]. На захадзе ад Уборак месцяцца Грушаўка і Добрыя Мыслі, на поўначы — Пляшчанка, на ўсходзе — Ляхаўка, на паўднёвым усходзе — прадмесце Серабранскія Млыны, на поўдні — Сенажаны[2]. ГісторыяПрадмесце пачало актыўна забудоўвацца ў 1870-я гады ў сувязі з будаўніцтвам чыгункі. Паблізу знаходзіўся Немаршанскі гай, які разам з вялікім Ляхаўскім гаем, паводле беларускага падарожніка і краязнаўцы Паўла Шпілеўскага, быў слаўны сваімі маёўкамі (майскімі гуляннямі)[3]. Мяркуецца, што менавіта адсюль і пайшла назва ўрочышча «Боркі» або «Уборкі», што значыць каля бору, лесу[4]. У пачатку XX ст. Уборкі ўваходзілі ў чацвертую паліцэйскую часць горада. Паміж чыгункамі ва Уборках праходзілі Вакзальная (захавалася яе траса), Малагеоргіеўская (Талстога), 2-я Сяргееўская (Рабкораўская). Сёння можна ўбачыць кавалкі вуліц прадмесця і за чыгункамі: гэта — вуліцы Прыгожая, Слонімская, Барысаўская (Студэнцкая).[5] Прадмесце вельмі хутка забудоўвалася, і гарадскія ўлады не паспявалі правяраць адпаведнасць новых будынкаў і вулачак праектнаму плану. У выніку чаго з’явіліся пэўныя праблемы з праездам па тэрыторыі раёна[4]. СучаснасцьДа нашага часу гарадскія ўлады знеслі бальшыню драўляных будынкаў, аднак захаваліся асобныя пабудовы канца XIX — пачатку XX стст. Тапонім Уборкі ніяк не пазначаны на сучаснай карце Мінска, арыенцірамі межаў колішняга прадмесця з’яўляюцца сучасныя вуліцы Талстога, Маскоўская і Магілёўская[6]. Старыя адрасы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|