Сморгаўскі тракт
Смо́ргаўскі тракт — тракт у Цэнтральным раёне Мінска. Ідзе ад вуліцы Кахоўскай да Прыгараднай, перасякае Брагінскі сквер. ГісторыяСморгаўскі тракт названы па засценку (хутары) Сморгаўка (Сморгаўцы) і аднайменным прадмесці. Засценак месціўся прыкладна там, дзе цяпер вуліца Прыгарадная і зялёная зона, якая пераходзіць у ворныя землі. У сярэдзіне XIX ст. у месцы, дзе сыходзяцца вуліца Чарвякова і Сморгаўскі тракт, было звычайнае скрыжаванне дзвюх дарог: налева — на Даўгінава (старажытная вёска ў Вілейскім раёне, важны пункт на шляху з Варшавы ў Полацк), направа — на Сморгаўку[1]. Пазней гэтыя дарогі ператварыліся ў вуліцы і атрымалі свае назвы — Даўгінаўскі і Сморгаўскі тракты. Пасля на скрыжаванні з’явіліся хаты, вырас прыватны сектар. У 1960-х гадах ля прыватнага сектара пабудаваныя 5-павярховыя хрушчоўкі[2]. Зноскі
Літаратура
|