Петэр Хегеман
Петэр Хегеман (ням.: Peter Hegemann; нар. 11 снежня 1954, Мюнстэр, Германія) — нямецкі біяхімік і біяфізік, спецыяліст па фотабіялогіі, піянер аптагенетыкі. Прафесар Берлінскага ўніверсітэта імя Гумбальта, член Леапольдзіны (2012). Вывучаў хімію ў родным горадзе і ў Мюнхене. Доктарскую ступень па біяхіміі атрымаў пад кіраўніцтвам Дзітэра Эстэрхельта у Інстытуце біяхіміі Макса Планка. З’яўляўся постдокам у Сіракузскім універсітэце ў Нью-Ёрку, затым у 1986 годзе вярнуўся ў Германію. У 1992 годзе хабілітаваўся па біяхіміі ў Мюнхенскім універсітэце. З 1993 па 2004 гады прафесар біяхіміі Рэгенсбургскага ўніверсітэта. З 2005 года прафесар Берлінскага ўніверсітэта імя Гумбальта. Зноскі
|