Майкл Берыдж
Сэр Майкл Бэрыдж (англ.: Michael John Berridge; 22 кастрычніка 1938, Гатума, цяпер Кадома, Зімбабвэ — 12 лютага 2020) — брытанскі фізіёлаг і біяхімік. Доктар філасофіі (1965), ганаровы прафесар Кембрыджа. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1984), замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1999) і Амерыканскага філасофскага таварыства (2007). Рыцар-бакалаўр (1998). Лаўрэат прэстыжных узнагарод, у прыватнасці прэмій Ласкера (1989) і Вольфа (1995), Thomson Reuters Citation Laureate (2002). Найбольш вядомы адкрыццём іназітолтрыфасфата. Скончыў Універсітэт Зімбабвэ, атрымаўшы ступень бакалаўра з першакласным адрозненнем (1960). Затым адправіўся ў Англію, займаўся ў В. Уіглсуорта ў Кембрыджскім універсітэце і ў 1965 годзе атрымаў там ступень доктара філасофіі. З’яўляўся постдокам у ЗША. У 1969—1990 гадах і з 1994 года працаваў у Кембрыджскім універсітэце. Фэла Трыніці-каледжа (1972). Атрымаў вядомасць як даследчык перадачы сігналу. Член Еўрапейскай акадэміі (1989) і EMBO (1991), замежны член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1999). ЗноскіInformation related to Майкл Берыдж |