Дзімітрыяс Хрыстадулу
Дзімітрыяс Хрыстадулу (грэч. Δημήτριος Χριστοδούλου; нар. 19 кастрычніка 1951) — грэчаскі матэматык і фізік, вядомы сваімі дасягненнямі ў галіне тэорыі нелінейных ураўненняў матэматычнай фізікі, у прыватнасці, доказам нелінейнай стабільнасці прасторы Мінкоўскага ў агульнай тэорыі адноснасці без касмалагічнага члена (разам з Серджыу Клайнерманам), і доказам устойлівасці фармавання пасткавых паверхняў, а такім чынам, чорных дзір і гравітацыйных сінгулярнасцей, пры эвалюцыі прасторы-часу. З’яўляецца таксама адным з аўтараў канцэпцыі непрыводнай масы чорнай дзіркі. БіяграфіяХрыстадулу нарадзіўся ў Афінах, а ступень PhD атрымаў у Прынстанскім універсітэце ў 1971 годзе пад навуковым кіраўніцтвам Джона Арчыбальда Уілера. У 1971—1972 гадах працаваў у Калтэху, у 1972—1973 гадах быў прафесарам фізікі ў Афінскім універсітэце. У 1973—1974 гадах быў запрошаны ў CERN, а ў 1975—1976 гадах — у Міжнародным цэнтры тэарэтычнай фізікі ў Трыесце. З 1976 па 1981 гады Хрыстадолу — атрымальнік стыпендыі Гумбальта ў Інстытуце Макса Планка ў Мюнхене, а ў 1981—1983 гадах — запрошаны член Курантаўскага інстытута, затым, у 1983—1985 гадах — прафесер фізікі ў Сіракузскім універсітэце. У 1985—1987 гадах — прафесар матэматыкі там жа. З 1988 па 1992 гады — прафесар матэматыкі Курантаўскага інстытута, затым па 2001 год — Прынстанскага ўніверсітэта. З 2016 года працуе прафесарам матэматыкі і фізікі ў Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха. Мае падвойнае грамадзянства: Грэцыі і ЗША. Зноскі
|