Рычард Дол
Уільям Рычард Шэба Дол (англ.: William Richard Shaboe Doll; 28 кастрычніка 1912 — 24 ліпеня 2005) — брытанскі фізіёлаг і эпідэміёлаг. Правёў маштабныя навуковыя даследаванні, якія ўстанавілі прамую сувязь курэння і стану здароўя чалавека. Сумесна з Эрнстам Віндэрам, Брэдфардам Хілам і Эвартсам Грэмам даказаў, што курэнне выклікае рак лёгкага і павялічвае рызыку захворванняў сэрца. Гэтая сувязь была выяўлена раней у даследаваннях, праведзеных у Германіі ў 1930-х гадах, аднак праца не была шырока вядома ў навуковых колах. Рычард Дол таксама ўстанавіў, што радыяцыя спрыяе развіццю лейкозаў, уздзеянне азбесту спрыяе развіццю раку лёгкіх і што алкаголь спрыяе развіццю раку малочнай залозы. Узнагароды і прызнанне
Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1966), замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2001). Зноскі
|