Фрэнк Шу
Фрэнк Шу (нар. 2 чэрвеня 1943) — амерыканскі астрафізік кітайскага паходжання. БіяграфіяНарадзіўся ў Кітаі, сын кітайска-тайваньскага матэматыка Сюй Сяньсю. Адукацыю атрымаў у ЗША, у 1963 годзе — ступень бакалаўра па фізіцы ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, у 1968 годзе — Ph.D па астраноміі ў Гарвардскім універсітэце. Узначальваў дэпартамент астраноміі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі з 1984 па 1988 гады, пасля працаваў ва ўніверсітэце Стоўні-Брук. З 2002 па 2006 гады быў прэзідэнтам Нацыянальнага ўніверсітэта Цінхуа (Тайвань). З 2006 года працуе ў Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Дыега. З’яўляецца ганаровым прафесарам Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі. З 1994 па 1996 гады быў прэзідэнтам Амерыканскага астранамічнага таварыства. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1987), член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў (1992), член Амерыканскага філасофскага таварыства (2003), акадэмік Academia Sinica (Тайвань). Асноўныя працы прысвечаны паходжанню метэарытаў, нараджэнню і ранняй эвалюцыі зорак і структуры спіральных галактык. Зноскі
|