Разалін Сасмэн Ялау
Разалін Сасмэн Я́лау (англ.: Rosalyn Sussman Yalow; 19 ліпеня 1921, Нью-Ёрк, ЗША — 30 мая 2011, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне біяфізікі. Атрымала Нобелеўскую прэмію па медыцыне ў 1977 годзе «за развіццё радыеімуналагічных метадаў вызначэння пептыўных гармонаў» разам з Р. Гіймэнам і Э. В. Шалі. БіяграфіяСкончыла каледж Хантэр (1941) і з 1946 года працавала ў ім. З 1950 года працавала ў шпіталі ветэранаў г.Бронкс (з 1972 з’яўлялася кіраўніком лабараторыі). Адначасова ў 1968—1974 гг. прафесар-даследчык у медыцынскай школе. У 1979—1986 гг. прафесар медыцынскага каледжа ва ўніверсітэце Йешыва. Аўтар навуковых прац па выкарыстанні ізатопаў для ўстанаўлення колькасці гармонаў і метабалітаў у плазме крыві і тканках арганізма. Распрацавала радыеімуналагічны метад вымярэння інсуліну ў крыві (1959), а таксама паратырэоіднага гармону, гастрыну, кортыкатрапіну ў крыві і эндакрынных залозах. Хоць большасць навуковых прац Ялау выканала ў суаўтарстве з Саламонам Берсанам, ён памёр да прысуджэння Нобелеўскай прэміі. Член Амерыканскай Нацыянальнай АН. Доктар філасофіі (1945), заслужаны прафесар (1974). Узнагароды
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі |