Джон Роберт Вейн
Джон Роберт Вейн (англ.: John Robert Vane, 29 сакавіка 1927, Тардэбіг, графства Вустэршыр, Вялікабрытанія — 19 лістапада 2004, Кент) — брытанскі фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1982 годзе разам з С.Бергстрэмам і Б.Самуэльсанам «за адкрыцці, якія датычацца простагландзінаў і блізкіх да іх біялагічна актыўных рэчываў»[7]. БіяграфіяДжон Вейн быў адным з трох дзяцей і вырас у прыгарадзе Бірмінгема. Яго бацька, Морыс Вейн, быў сынам рускіх эмігрантаў, а яго маці, Фрэнсіс Вейн, паходзіла з фермерскай сям'і з Вустэршыра[8]. Ён наведваў мясцовую дзяржаўную школу з 5 гадоў, перш чым перайсці ў школу караля Эдуарда ў Эджбастане, Бірмінгем . Ранняя цікавасць да хіміі стала падставай для вывучэння гэтага прадмета ва ўніверсітэце Бірмінгема ў 1944 годзе. Джон Вейн скончыў універсітэт у Бірмінгеме ў 1946 годзе. З 1946 года ў Оксфардзе, з 1953 года ў Ельскім універсітэце, з 1955 года ў Інстытуце фундаментальных медыцынскіх даследаванняў пры Каралеўскім каледжы хірургаў, з 1973 года дырэктар аддзела даследаванняў і развіцця Фонду Уілкама ў Лондане. Вейн займаўся вывучэннем фармакалагічных уласцівасцяў аспірыну і паказаў, што яго лячэбнае дзеянне абумоўлена інгібіраваннем актыўнасці ферменту цыклааксігеназы і біясінтэзу простагландзінаў. Аўтар навуковых прац па вылучэнні простагландзінаў і вывучэнні іх хіміі і біяхіміі. Доктар філасофіі (1953). Член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў. Джон Вейн ажаніўся ў 1948 годзе з Элізабэт Дафна Пэйдж, і ў іх нарадзілася 2 дачкі. Памёр 19 лістапада 2004 года ў Princess Royal University Hospital, што ў Кенце, ад доўгатэрміновых ускладненняў, звязаных з пераломамі нагі і сцягна, якія ён атрымаў у маі таго ж года[9]. Узнагароды
Публікацыі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |