Юрый Міхайлавіч Селівёрстаў
Юрый Міхайлавіч Селівёрстаў (нар. 12 красавіка 1978, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр фінансаў Беларусі (з 4 чэрвеня 2020 года). БіяграфіяНарадзіўся 23 красавіка 1978 года ў Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт у 2002 годзе, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у 2009 годзе. У 2002—2009 гадах працаваў у Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь на розных пасадах, у 2009—2012 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення фінансаў вытворчай сферы Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, у 2012—2015 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, у 2015—2018 гадах — намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь, 14 лістапада 2018 года прызначаны першым намеснікам Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь. 4 чэрвеня 2020 года прызначаны Міністрам фінансаў Рэспублікі Беларусь. У чэрвені 2022 года трапіў пад санкцыі Канады[1]. Зноскі
|