Пол Брус Коркум (англ. : Paul Bruce Corkum , нар. 30 кастрычніка 1943 , Канада ) — канадскі фізік у галіне атасекунднай (англ.) ( бел. і лазернай фізікі .[ 5] Узначальвае сумесную кафедру Атаўскага ўніверсітэта і NRC (руск.) ( бел. у галіне атасекунднай фатонікі.[ 5]
Член Каралеўскага таварыства Канады (1996), Лонданскага каралеўскага таварыства (2005)[ 6] , замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2009)[ 7] , Расійскай акадэміі навук (2016)[ 8] .
Біяграфія
Коркум нарадзіўся ў Сент-Джоне, Нью-Брансуік .[ 9]
У 1965 годзе атрымаў ступень бакалаўра навук ва Універсітэце Акадыя , Новая Шатландыя , а таксама ступень магістра ў 1967 годзе і доктарскую ступень у 1972 годзе па тэарэтычнай фізіцы ў Ліхайскім універсітэце , штат Пенсільванія . Атрымаў некалькі ўзнагарод за працу ў галіне лазернай фізіцы .[ 9] [ 10]
Коркум адначасова тэарэтык і эксперыментатар. У 1980-я гады распрацаваў мадэль іанізацыі атамаў (утварэння плазмы) і на гэтай аснове прапанаваў новы падыход да стварэння рэнтгенаўскіх лазераў (руск.) ( бел. (Іанізацыя аптычнага поля, OFI). Лазеры OFI сёння з’яўляюцца адной з найболей важных распрацовак у вобласці даследаванняў рэнтгенаўскіх лазераў.
З 1997 па 2009 год займаў пасаду ад’юнкт-прафесара фізікі ў Мак-Мастэрскім універсітэце .
Узнагароды
Выбраныя працы
Corkum PB (1993). "Plasma perspective on strong field multiphoton ionization" . Physical Review Letters . 71 (13): 1994–1997. Bibcode :1993PhRvL..71.1994C . doi :10.1103/PhysRevLett.71.1994 . PMID 10054556 .
with N. H. Burnett, M. Y. Ivanov: Corkum, P. B.; Burnett, N. H.; Ivanov, M. Y. (1994). "Subfemtosecond pulses". Optics Letters . 19 (22): 1870–1872. Bibcode :1994OptL...19.1870C . doi :10.1364/OL.19.001870 . PMID 19855681 .
with H. Niikura, F. Legaré, R. Hasbani, M. Ivanov, D. Villeneuve: Niikura H, Légaré F, Hasbani R, Ivanov MY, Villeneuve DM, Corkum PB (2003). "Probing molecular dynamics with attosecond resolution using correlated wave packet pairs" . Nature . 421 (6925): 826–829. Bibcode :2003Natur.421..826N . doi :10.1038/nature01430 . PMID 12594508 . S2CID 4318208 .
разам з Ф. Краусам : Corkum, P. B.; Krausz, Ferenc (2007). "Attosecond Science". Nature Physics . 3 (6): 381–387. Bibcode :2007NatPh...3..381C . doi :10.1038/nphys620 .
with Chandrasekhar Joshi: Joshi, Chandrashekhar J.; Corkum, Paul (January 1995). "Interaction of ultra-intense laser light with matter" (PDF) . Physics Today . 48 (1): 36. Bibcode :1995PhT....48a..36J . doi :10.1063/1.881451 . Архівавана з арыгінала (PDF) 2014-02-25. Архівавана 25 лютага 2014.
разам з Д. Стрыкленд : Strickland, D.; Corkum, P. B. (1994). "Resistance of short pulses to self-focusing". JOSA B . 11 (3): 492–497. Bibcode :1994JOSAB..11..492S . doi :10.1364/JOSAB.11.000492 .
Зноскі