Яакаў Бекенштэйн
Яакаў Давід Бекенштэйн (іўр. יעקב בקנשטיין; 1 мая 1947, Мехіка — 16 жніўня 2015, Хельсінкі) — ізраільскі фізік-тэарэтык. Першым у свеце выказаў ідэі адносна выкарыстання тэрмадынамікі да апісання чорных дзірак. Лаўрэат прэміі Вольфа па фізіцы 2012 года. Член Ізраільскай акадэміі прыродазнаўчых і гуманітарных навук. БіяграфіяНарадзіўся ў Мехіка. Яго бацькі — Ёсеф і Эстэр Бекенштэйн — эмігравалі ў Мексіку з Польшчы. Яшчэ ў дзяцінстве пераехаў з сям’ёй у ЗША. Вышэйшую адукацыю атрымаў у політэхнічным універсітэце Брукліна, Нью-Ёрк, ступень доктара — у Прынстанскім універсітэце ў 1972 годзе. У 1974 годзе пераехаў у Ізраіль, дзе пачаў выкладаць фізіку ва ўніверсітэце імя Бэн-Гурыёна. З 1990 года выкладаў у Яўрэйскім універсітэце. У 2015 годзе быў удастоены прэміі Эйнштэйна ад Амерыканскага фізічнага таварыства за наватарскую працу па энтрапіі чорных дзірак і намаганняў па аб’яднанні квантавай механікі і гравітацыі. Памёр 16 жніўня 2015 года ў Хельсінкі. Зноскі
|