Тэадор Майман
Тэадор Майман (анг. Theodore Harold Maiman; 11 ліпеня 1927, Лос-Анджэлес — 5 мая 2007, Ванкувер) — амерыканскі фізік, які стварыў першы працоўны лазер. ВучобаМайман нарадзіўся ў Лос-Анджэлесе. У юнацтве для аплаты вучобы ў каледжы займаўся рамонтам электра-і радыёпрыбораў. У 1949 годзе скончыў універсітэт Каларада і атрымаў ступень бакалаўра ў галіне інжынернай фізікі. Пасля гэтага ён паступіў у Стэнфардскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень магістра ў 1951, а пазней і ступень кандыдата навук па фізіцы (1955). Навуковая дзейнасцьУ 1955 далучаецца да даследаванняў у Х’юіскай навукова-даследчай лабараторыі, Маямі. Маймана асабліва цікавіць лазер. 7 ліпеня 1960 Тэадор Майман правёў прэзентацыю першага лазера. Лазер уяўляў сабой монакрышталь штучнага рубіну, які ствараў інтэнсіўнае выпраменьванне чырвонага колеру. Прамень лазера можа пераадольваць доўгія адлегласці з невялікай дысперсіяй і можа канцэнтраваць аптычную энергію на маленькай пляме. Майман заснаваў уласную кампанію «Корад Карпарэйшн», якая стала вядучым распрацоўшчыкам і вытворцам магутных лазераў. Зноскі
Information related to Тэадор Майман |