Роберт Кіршнер
Роберт Кіршнер (англ.: Robert P. Kirshner, нар. 15 жніўня 1949, Лонг-Бранч, Нью-Джэрсі) — амерыканскі астраном, касмолаг і даследчык звышновых. Прафесар Гарвардскага ўніверсітэта, член НАН ЗША і Амерыканскага філасофскага таварыства. Лаўрэат прэміі Вольфа па фізіцы (2015). БіяграфіяСкончыў magna cum laude Гарвард-каледж па астраноміі (1970). Ступень доктара філасофіі па астраноміі атрымаў у Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце ў 1975 годзе. У 1974—1976 гадах пастдак у Нацыянальнай абсерваторыі Кіт-Пік. На працягу дзевяці гадоў выкладаў у Мічыганскім універсітэце: з 1976 года асістэнт-прафесар, з 1979 года асацыіраваны прафесар, у 1981—1985 гадах прафесар і кіраўнік па астраноміі. У 1985 годзе перайшоў на кафедру астраноміі Гарварда, дзе з таго часу і дагэтуль з’яўляецца прафесарам астраноміі, загадваў кафедрай астраноміі ў 1990—1997 гадах, у 1997—2003 гадах узначальваў падраздзяленне па оптыцы і ВК Гарвард-Смітсан. У 2002—2007 гадах узначальваў адзін з гарвардскіх каледжаў — Quincy House (Harvard College). Эмерыт-прафесар Гарварда і таксама (з 2015) з’яўляецца галоўным кіраўніком навуковых праграм Gordon and Betty Moore Foundation. У 2004—2006 гг. прэзідэнт Амерыканскага астранамічнага таварыства. Фэла Амерыканскага фізічнага таварыства і Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі. Яго вучні Браян Шміт і Адам Рыс атрымалі Нобелеўскую прэмію па фізіцы 2011 года (сумесна з Солам Перлмутэрам) «за адкрыццё паскоранага пашырэння Сусвету праз назіранне далёкіх звышновых». Член НАН ЗША (1998), Амерыканскага філасофскага таварыства (2005), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1992). Аўтар больш за 250 рэцэнзаваных публікацый у астранамічных часопісах і кнігі «The Extravagant Universe: Exploding Stars, Dark Energy, and the Accelerating Cosmos» (Princeton University Press, 2002). Зноскі |