Філіп Дзібвіг
Філіп Х. Дзібвіг (англ.: Philip H. Dybvig, нар. 22 мая 1955, Гейнсвіл, Фларыда[1]) — амерыканскі эканаміст. З’яўляецца прафесарам банкаўскай справы і фінансаў у бізнес-школе Оліна Вашынгтонскага ўніверсітэта ў Сент-Луісе. Быў ганараваны прэміяй па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля 2022 года разам з Бэнам Бернанке і Дугласам Даймандам за даследаванні банкаў і фінансавых крызісаў. Спецыялізуецца на ацэнцы актываў, інвестыцыях і карпаратыўным кіраванні[5]. Раней ён быў прафесарам Ельскага ўніверсітэта і дацэнтам Прынстанскага ўніверсітэта. Дзібвіг быў прэзідэнтам Заходняй фінансавай асацыяцыі з 2002 па 2003 гады, а таксама быў рэдактарам і памочнікам рэдактара некалькіх часопісаў, уключаючы Review of Financial Studies, Journal of Economic Theory, Finance and Stochastics, Journal of Finance, Journal of Financial Intermediation, Journal of Financial and Quantitative Analysis, і Review of Financial Studies[6]. Дзібвіг вядомы сваёй працай з Дугласам Даймандам над мадэллю банкавай панікі Дайманда — Дзібвіга[7]. Зноскі
Спасылкі
|