Азіз Санджар
Азіз Санджар (англ.: Aziz Sancar, нар. 8 верасня 1946[1], Савур[d], Правінцыя Мардзін) — амерыканскі вучоны-біяхімік турэцкага паходжання. У 2015 годзе ён падзяліў Нобелеўскую прэмію па хіміі разам з Томасам Ліндалем і Полам Модрычам з фармулёўкай «за даследаванне механізмаў аднаўлення ДНК». Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2005)[3]. БіяграфіяНарадзіўся сёмым з васьмярых дзяцей у беднай сям’і (бацькі былі непісьменныя, але ўсе дзеці атрымалі адукацыю)[4]. Яго старэйшы брат Кенан Санджар - адстаўны брыгадны генерал турэцкіх узброеных сіл, а стрыечны брат Мітхат Санджар — турэцкі прафесар права і дэпутат ад левай прокурдской Дэмакратычнай партыі народаў[5]. Скончыў медыцынскі факультэт Стамбульскага ўніверсітэта (1969). У 1971 годзе пераехаў у ЗША[6]. Прайшоў магістратуру і аспірантуру па малекулярнай біялогіі ва ўніверсітэце Тэхаса ў Даласе (MS, 1975; Ph.D., 1977)[7]. У 1977—1982 гадах — пасля дактарантуры, у Ельскім універсітэце. З 1982 года — ва ўніверсітэце Паўночнай Караліны ў Чапэл-Хіл (з 1988 года прафесар). Жонка — біяхімік Гвен Санджар (народжаная Боўлз, англ.: Esta Gwendolyn Boles Sancar)[8], таксама выпускніца ўніверсітэта Тэхаса ў Даласе і прафесар універсітэта Паўночнай Караліны ў Чапэл-Хіл[9][10][11]. Зноскі
Спасылкі
|