Роберт Грабс
Роберт Грабс (англ.: Robert Howard Grubbs; 27 лютага 1942[1][2][…], Possum Trot[d], Кентукі — 19 снежня 2021[3], Дуарці, Каліфорнія) — амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі за 2005 год (сумесна з Рычардам Шрокам і Івам Шавэнам) з фармулёўкай «за ўклад у развіццё метаду метатэзіса ў арганічным сінтэзе». БіяграфіяРоберт Грабс нарадзіўся 27 лютага 1942 года ў акрузе Маршал амерыканскага штаце Кентукі паміж мястэчкамі Посум-Траціл і Келверт-Сіці. Ранняе дзяцінства ён правёў у тым жа акрузе. Там Грабс вучыўся ў пачатковай школе Мак-Кінлі, малодшай сярэдняй школе Франкліна і ў сярэдняй школе Падзьюка Тыльмана. Вышэйшую адукацыю Грабс атрымліваў у Фларыдскім і Калумбійскім універсітэце. У 1968 годзе ён атрымаў ступень PhD. У 1969 годзе ён уладкаваўся ў Стэнфардскі, а потым — у Мічыганскі ўніверсітэт. У 1978 годзе ён стаў супрацоўнікам Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута, дзе працуе і дагэтуль. Асноўным аб’ектам даследаванняў Грабса ў металаарганічнай хіміі і хіміі сінтэзу з’яўляюцца каталізатары і, у асаблівасці каталізатар Грабса, які выкарыстоўваецца, у прыватнасці, у метатезісе алефінаў. Таксама Грабс унёс значны ўклад у даследаванне так званай «жывой» полімерызацыі. У 1989 годзе Грабс быў абраны членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, а ў 1994 годзе — членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Роберт Грабс жанаты з Хелен Грабс, якая працавала лагапедам у пачатковай школе. У іх ёсць трое дзяцей. Прэміі і ўзнагароды
Зноскі
|