Дэвід Бейкер
Дэвід Бейкер (нар. 6 кастрычніка 1962, Сіэтл, Вашынгтон) — амерыканскі біяхімік і спецыяліст у галіне біяінфарматыкі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2024 года за працы па дызайне бялкоў і прадказанні іх трэтычнай структуры. Лаўрэат Нобелеўскай прэмііі па хіміі (2024). БіяграфіяНарадзіўся ў яўрэйскай сям’і. Яго бацька Маршал Бейкер (нар. 1932) — фізік, маці Марша Бейкер (народжаная Бургін, нар. 1938) — геафізік. Дзед, Дэвід Гордан Бургін (1900—1984), ураджэнец Рыгі, быў матэматыкам, прафесарам Ілінойскага ўніверсітэта ва Урбане-Шампейне. Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт у 1984 годзе. Дактарантуру праходзіў у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі ў лабараторыі Рэндзі Шэкмана. Бейкер быў абраны членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук у 2009 годзе. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2006). Крыніцы
|