Share to:

 

Курт Вютрых

Курт Вютрых
ням.: Kurt Wüthrich
Курт Вютрых чытае лекцыю на Еўрапейскім форуме ў Альпбаху, 2005, Аўстрыя
Курт Вютрых чытае лекцыю на Еўрапейскім форуме ў Альпбаху, 2005, Аўстрыя
Дата нараджэння 4 кастрычніка 1938(1938-10-04)[1][2][…] (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, біяфізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера хімія, фізіка, матэматыка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па хіміі (2002)
Сайт mol.biol.ethz.ch/groups/…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Курт Вютрых (ням.: Kurt Wüthrich; нар. 4 кастрычніка 1938(1938-10-04)[1][2][…], Aarberg[d], Берн) — швейцарскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2002 года.

Базавую адукацыю атрымаў у Бернскім універсітэце па спецыяльнасцях хімія, фізіка і матэматыка. Доктарскую ступень атрымаў у 1964 годзе ва ўніверсітэце г. Базеля. З 1965 па 1967 працаваў у Роберта Е. Коніка ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. Далейшая праца (1967-1969) праходзіла ў супрацоўніцтве з біяфізікам Робертам Г. Шульманам у Bell Laboratories (Мюрэй Хіл, Нью-Джэрсі, ЗША).

Вютрых вярнуўся ў Цюрых (Швейцарыя) у 1969 годзе, дзе працягнуў сваю кар'еру ў Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха. У 1970 годзе ён атрымаў пасаду прыват-дацэнта, у 1972 прафесара-асістэнта, у 1976 годзе штатнага прафесара і ў 1980 годзе пасаду прафесара біяфізікі. Цяпер ён узначальвае лабараторыю ў Цюрыху, адначасова з'яўляецца прафесарам структурнай біялогіі ў інстытуце Скрыпса (TSRI), Ла-Хоя, Сан-Дыега (Каліфорнія).

Зноскі

  1. а б Kurt Wüthrich BiographicalNobel Foundation. Праверана 5 лютага 2021.
  2. а б Kurt Wuthrich // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  4. www.ae-info.org
  5. NNDB — 2002.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya