Даніэле Бавэ
Даніэле Бавэ (італ.: Daniel Bovet; 23 сакавіка 1907, Флёр’е, кантон Нёўшатэль — 8 красавіка 1992, Рым) — італьянскі фармаколаг швейцарскага паходжання. Эсперантыст з нараджэння. Замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1962), Французскай акадэміі навук (1964)[7]. БіяграфіяСкончыў медыцынскі факультэт Жэнеўскага універсітэта ў 1929 годзе. У 1929—1947 гадах — асістэнт Інстытута Пастэра ў Парыжы. У 1947—1964 гадах узначальваў аддзел хіміятэрапіі ў Вышэйшым інстытуце здароўя ў Рыме. У 1964—1971 гадах — прафесар фармакалогіі ў італьянскім Універсітэце Сасары. З 1971 года — прафесар Рымскага універсітэта. Асноўныя працыАсноўныя працы прысвечаны вывучэнню залежнасці паміж хімічнай будовай і фармакалагічным дзеяннем рэчываў. Адным з першых раскрыў механізмы антыбактэрыйнага дзеяння сульфаніламідных прэпаратаў. Устанавіў заканамернасці будоўлі курарэпадобных і процігістамінных злучэнняў, якія вызначаюць іх дзеянне. Узнагароды
Сачыненні
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|