Феадор Лінен
Феадор Фелікс Конрад Лі́нен[6] (ням.: Feodor Felix Konrad Lynen; 6 красавіка 1911, Мюнхен — 6 жніўня 1979, там жа) — нямецкі біяхімік. Праводзіў фундаментальныя даследаванні метабалізму тлустых кіслот і халестэрыну ў арганізме. Разам з Конрадам Блохам лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1964 года «за адкрыцці, якія тычацца механізмаў і рэгуляцыі абмену халестэрыну і тлустых кіслот». БіяграфіяФеадор Фелікс Конрад Лінен нарадзіўся ў Мюнхене ў сям’і вучонага. У 1930 годзе паступіў у Мюнхенскі ўніверсітэт. Навучаўся на хімічным факультэце. У ліку яго настаўнікаў быў Нобелеўскі лаўрэат прафесар Генрых Віланд. У 1937 годзе абараніў дысертацыю «аб таксічных рэчывах у мухаморы». У гэтым жа годзе, 14 мая, ажаніўся з Евай Віланд, дачкой Генрыха Віланда. Застаўся працаваць ва універсітэце, спецыялізуючыся ў галіне біяхіміі. Ад прызыву ў войска быў вызвалены па стане здароўя. З 1942 года займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. У 1947 годзе становіцца дацэнтам, а ў 1953 годзе — прафесарам біяхіміі Мюнхенскага універсітэта. У 1964 годзе, разам з Конрадам Блохам, атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне. Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1962)[7], Лонданскага каралеўскага таварыства (1975)[8]. Узнагароды
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |