Конрад Лорэнц
Конрад Захарыяс Лорэнц (ням.: Konrad Zacharias Lorenz; 7 лістапада 1903, Вена — 27 лютага 1989, Вена) — аўстрыйскі вучоны, адзін з заснавальнікаў эталогіі — навукі аб паводзінах жывёл, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1973, сумесна з Карлам фон Фрышам і Нікаласам Тынбергенам). Скончыў медыцынскі факультэт Венскага ўніверсітэта, але медыцынскай практыкай не займаўся, прысвяціў сябе даследаванню паводзін жывёл. У 1920-я гады прайшоў стажыроўку ў Англіі пад кіраўніцтвам вядомага біёлага і філосафа Джуліяна Хакслі. Затым пачаў самастойныя даследаванні ў Аўстрыі. Быў членам НСДАП. У 1940 годзе стаў прафесарам Кёнігсбергскага ўніверсітэта. У гады Другой сусветнай вайны прызваны ў вермахт і камандзіраваны на Усходні фронт. У 1944 годзе пры адступленні германскай арміі трапіў у савецкі палон і чатыры гады правёў у лагеры для ваеннапалонных у Арменіі. У палоне пачаў працу над кнігай «Адваротны бок люстэрка» і адрокся ад сваіх нацысцкіх перакананняў. У 1948 годзе вярнуўся ў Германію і прывёз дадому свой рукапіс. У 1950 годзе ў Баварыі заснаваў Інстытут фізіялогіі. У 1963 годзе апублікаваў кнігу, прысвечаную агрэсіі. Зноскі
Спасылкі
|